Аб'яўленыя першыя "Героі года" (фота)
Рэдакцыя і наведвальнікі партала Tuzin.fm назвалі лепшых музыкаў года.
Музычны партал Tuzin.fm падвёў вынікі года. Па меркаванні рэдакцыі партала, галоўную ўзнагароду і званне "Герояў года" атрымаў гарадзенскі фолк-панк гурт Dzieciuki. У сыходзячым годзе музыкі выдалі дэбютны альбом "Гарадзенскі гармідар", знялі 4 кліпы, зладзілі еўрапейскі тур.
"Адкрыццём года" Tuzin.fm назваў Сяргея Башлыкевіча і яго гурт Leibonik, які сёлета сыграў шэраг паспяховых канцэртаў і стаў лаўрэатам фестывалю "Бардаўская восень".
Таксама партал адзначыў лепшых артыстаў у іншых намінацыях. Напрыклад, гурт Navi ўзнагароджаны за "Кліп сезона" па версіі наведвальнікаў Tuzin.fm. Landau напісалі лепшую "Песню сезона", альбом "М1" дуэта "Аляксандра і Канстанцін" наведвальнікі партала палічылі лепшым у гэтым годзе.