Адключэнне святла ў цэнтры Мінска выклікала транспартны калапс (фота)

Электрычнасць у 15.20 знікла адразу ў некалькіх кварталах па вуліцах Карла Маркса, праспекце Незалежнасці, Нямізе і суседніх вуліцах. Святла не было не толькі ў будынках — адключыліся таксама святлафоры, спыніліся тралейбусы. На нейкі час цэнтр горада ператварыўся ў вялізны корак. ДАІ не паспявала расстаўляць рэгуліроўшчыкаў на скрыжаваннях.

У раёне плошчы Незалежнасці таксама не працавалі святлафоры. У сувязі з гэтым транспартны рух у цэнтры ўскладнены, утварыліся дарожныя заторы. Святло з'явілася прыкладана а 16-й гадзіне.

Прычыны знікнення электрычнасці ў цэнтры Мінска высвятляюцца. Аднак, кажуць у Белэнегра, анамальная спёка тут ні пры чым.

Міністэрства энергетыкі таксама заставалася без святла цягам паўгадзіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі