Ахвочых стаць прэзідэнтам Беларусі набралася 12 чалавек

Цэнтральная выбарчая камісія завяршыла прыём заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары. Адпаведныя дакументы ў ЦВК паступілі ад 12 патэнцыйных прэтэндэнтаў. Гэта Віктар Цярэшчанка, Тамара Бірукова, Сяргей Заблоцкі, Ірына Першына, Жанна Раманоўская, Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Таццяна Караткевіч, Андрэй Канавец, Сяргей Калякін, Сяргей Гайдукевіч і Аляксандр Лукашэнка.

Падаць дакументы на рэгістрацыю сваёй групы спрабаваў і беспрацоўны Юрый Шульган, але яго нават не пусцілі ў ЦВК, бо ён выглядаў нецвярозым. Спроба падаць заяву скончылася для яго затрыманнем. Яшчэ адзін кур’ёзны — спроба зарэгістраваць ініцыятыўную групу ката Барсіка.

Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі раней выказваліся прадпрымальнікі Уладзіслаў Цітовіч і Юрый Радзькоў, але сёння, у апошні дзень падачы дакументаў у ЦВК, яны заявілі, што не будуць удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Сёння ж Цэнтрвыбаркам паведаміў, што ўжо зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі