Akute стварылі альбом пра "Рэальнасць і сны"
Праўда, пра яго канцэпцыю размаўляць музыкі традыцыйна адмаўляюцца.
Новы альбом Akute атрымаў назву "Reaĺnaść i sny", а яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца ў сталічным клубе Re:Public 11 красавіка.
"Мы вырашылі нічога не тлумачыць наконт гэтага альбома, — як заўсёды загадкава адказвае лідар гурта Раман Жыгараў. — То бок, нам ён падаецца абсалютна празрыстым і зразумелым. І, здаецца, што сапраўды хопіць проста яго паслухаць, а выдумляць нейкія канцэпцыі і тэорыі — гэта мы пакінем па-за межамі музыкі".
Падтрымліваць магілёўскіх рокераў будзе гомельскі музыка Мікіта Васільеў з праекам (((О))), чый альбом нядаўна быў адзначаны прызам замежных экспертаў на ўручэнні прэміі сайта Experty.by. Музыка акурат цяпер робіць рэмікс песні з альбома "Reaĺnaść i sny".
Квіткі на канцэрт будуць каштаваць 90 тысяч. Даведкі па тэлефоне (029) 649 08 88.