Беларускія памежнікі затрымалі двух украінцаў з цэнтнерам сала

Увечары 6 чэрвеня каля пункта пропуску "Церахоўка" беларускія памежнікі затрымалі двух украінцаў. Тыя ішлі ўздоўж чыгункі ў бок вёскі Добрушскага раёна і неслі з сабой 100 кг сала, паведамляе БелаПАН.

Высветлілася, што ўкраінцы пражываюць у адной з вёсак Чарнігаўскай вобласці і прыбылі ў Беларусь на дызель-цягніку Шчорс — Гомель. Пасля перасячэння мяжы яны выкінулі сала праз акно вагона. А пасля таго, як прайшлі памежны і мытны кантроль, прадпрымальныя ўкраінцы пешшу вярнуліся па свой кантрабандны груз. Тут іх і затрымалі памежнікі.

Як прызналіся самі ўкраінцы, сала яны збіраліся прадаваць на рынках Гомеля.

Фота — badfat.wix.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі