Брэсцкія мытнікі канфіскавалі кантрабанду вопраткі на $600 тысяч (фота)

Буйную партыю вопраткі канфіскавалі брэсцкія мытнікі. Як паведамляе прэс-група Брэсцкай мытні, тавар знайшлі ў 20-тонным кантэйнеры, які ішоў у Польшчу. Згодна з дакументамі, у ім везлі біжутэрыю, аднак дагляд груза не пацвердзіў гэтых звестак. Апроч біжутэрыі там было болей за 30 тысяч адзінак жаночага і мужчынскага адзення.

Агульны кошт кантрабанднай вопраткі, паводле папярэдняй ацэнкі, склаў болей за 9 мільярдаў рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі