Джон Лайдан стане Ірадам ў новай версіі мюзікла "Ісус Хрыстос — суперзорка"
Былы фронтмэн Sex Pistols дзеля ролі закінуў усе свае справы.
Колішні фронтмэн Sex Pistols Джон Лайдан сыграе цара Ірада ў новай пастаноўцы мюзікла "Ісус Хрыстос — суперзорка".
58-гадовы лідар Public Image Ltd. кінуў усё і далучыўся да вандроўнага тэатра. Цікава, што кампанію яму ў пастаноўцы складуць Мішэль Уільямс з Destiny's Child, якая сыграе ролю Марыі Магдаліны, Брэндан Бойд з Incubus у ролі Іуды і Джэй Сі Чэйсес з ‘N Sync, які стане Понтыем Пілатам.
Галоўную ролю ў новай версіі знакамітага твора Эндру Лойда Уэбера выканае 31-гадовы Бэн Форстэр, пераможца конкурсу Superstar. Конкурс быў запушчаны ўласна кампазітарам акурат для пошуку наступнага Ісуса.
Паўночнаамерыканскія гастролі мюзікла пачнуцца ў чэрвені і захопяць 50 гарадоў.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.apelzin.ru