Джуліян Касабланкас запісаў новы сольны альбом (прэв'ю)
У сеціве даступны прома-ролік пласцінкі фронтмэна The Strokes, які складаецца са студыйных кадраў і ўрыўкаў песень.
Фронтмэн амерыканскага гурта The Strokes Джуліян Касабланкас прадставіў свой новы сольны альбом, запісаны разам з акампануючым гуртом The Voidz. Анансуе пласцінку прома-відэа, складзенае са студыйных кадраў і ўрыўкаў новых песень.
Дата рэлізу альбома пакуль не называецца, аднак чакаецца, што пласцінка з'явіцца ў 2014 годзе.
Гэта другая сольная праца Джуліяна Касабланкаса. Яго першы сольнік "Phrazes for the Young" выйшаў у 2009 годзе.