Эксперт: Беларускую АЭС не завершаць праз эканамічны крызіс

Такое меркаванне выказаў міжнародны эксперт у галіне энергетычнай палітыкі Майкл Шнайдэр 25 кастрычніка на канферэнцыі Міжнароднага адукацыйнага цэнтру ў Кшыжове (Польшча), паведамляе БелаПАН.

На думку Шнайдэра, тармажэнню праекта спрыяе той факт, што Расія, якая фактычна яго фінансуе, цяпер знаходзіцца ў складаным эканамічным становішчы. Расія можа крос-субсідаваць Беларусь за кошт нафты і газа, але кошты на нафтапрадукты ў свеце падаюць. У самой Расіі будзе завершана вельмі малая колькасць аналагічных праектаў, заўважыў эксперт.

Для будаўніцтва АЭС у Астраўцы выбраны праект расійскай кампаніі “Атамбудэкспарт”. У пачатку кастрычніка сёлета стала вядома, што расійскі ўрад распарадзіўся выдзеліць Беларусі крэдыт да 10 мільярдаў долараў на будаўніцтва атамнай станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі