Фотафакт: Лідзія Ярмошына на семінары АБСЕ ў Вене

20 ліпеня ў Вене адбыўся семінар па пытаннях выбараў, арганізаваны Дзеючым старшынствам АБСЕ і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Цэнтрвыбаркама нашай краіны Лідзіі Ярмошынай.

Падчас семінара разглядаліся пытанні міжнародных стандартаў арганізацыі дэмакратычных выбараў, забеспячэнне выбарчых правоў у заканадаўстве і правапрымянімай практыцы.

Лідзія Ярмошына выступіла на семінары адным з дакладчыкаў у рамках рабочай сесіі “Міжнародныя абавязанні і стандарты дэмакратычных выбараў”. Старшыня беларускага ЦВК паведаміла пра падрыхтоўку прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне і пра выкананне беларускім бокам рэкамендацый АБСЕ што да паляпшэння ўмоваў правядзення выбараў. Рэкамендацыі тычыліся сістэмы фармавання выбарчых камісій, вылучэння кандыдатаў і ўмовай перадвыбарчай агітацыі, павышэння інфармаванасці выбаршчыкаў, у тым ліку людзей слабых зрокам і невідушчых, адзначае сайт ЦВК.  

Ярмошына падкрэсліла, што інстытут міжнароднага назірання на выбарамі не павінен выкарыстоўвацца як элемент палітычнага ціску і пакарання дзяржаваў, якія праводзяць самастойную ўнутраную і знешнюю палітыку.

Пасля выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе Лідзія Ярмошына трапіла ў чорны спіс ЕС і стала неўязной у краіны Еўропы. Гэта першы амаль за пяць гадоў афіцыйны выезд старшыні ЦВК ў Еўрасаюз.

Фота: rec.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі