Інфаграфіка: Угодкі інаўгурацыі Лукашэнкі, хто гэтак жа доўга быў ва ўладзе

21 год таму прайшла інаўгурацыя першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Ён перамог у другім туры і набраў 80,1% галасоў. Гэта быў першы і пакуль апошні другі тур у гісторыі беларускіх выбараў.

У 1994 годзе разам з нашымі прайшлі выбары і прызначэнні кіраўнікоў дзяржаў яшчэ ў 12 краінах і 6 аўтаномных рэспубліках. І толькі Лукашэнку ўдалося пратрымацца так доўга.

Самы кароткі тэрмін быў у Сіпрыена Нтар'яміра, прэзідэнта Бурундзі.

Нтар'яміра патрапіў у авіякатастрофу, вяртаючыся з сустрэчы, прысвечанай  спробе ўрэгулявання ўзброеных канфліктаў паміж афрыканскімі народамі хуту і тутсі ў Бурундзі.

Самымі доўгімі былі тэрміны Кім Чэн Іра і Оўэн Сеймур Артура, прэм'ер-міністра Барбадоса.

Кім Чэн Ір памёр ад сардэчнага прыступу, і пераемнікам часткі КНДР быў прызначаны яго трэці сын Кім Чэн Ын.

Оўэн Сеймур Артур быў лідарам Барбадоскай лейбарысцкай партыі і выйграваў выбары тры разы. У 2008 годзе яго партыя прайграла выбары Дэмакратычнай рабочай партыі, тым не менш, ён дагэтуль з'яўляецца членам парламента.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі