Kaiser Chiefs напісалі неафіцыйны гімн зборнай Англіі па футболе (слухаць)
Музыкі спадзяюцца, што менавіта пад яго футбалісты будуць вяртацца дадому з кубкам.
Kaiser Chiefs напісалі неафіцыйны гімн зборнай Англіі па футболе. Гурт спадзяецца, што заўзятары будуць слухаць кампазіцыю падчас вандроўкі гэтым летам на Чэмпіянат свету ў Бразіліі.
Да таго ж, музыкі не сумняваюцца, што “Coming Home” будзе гучаць у самалёце, калі зборная будзе везці кубак дадому. А лідар гурта Рыкі Уілсан жартуе, што "заўсёды можна зрабіць адмысловае выданне трэка пад назвай “Coming Home Early”.
Па словах Уілсана, Kaiser Chiefs прапаноўвалі напісаць гімн у 2006 годзе, але адмовіліся з-за недахопу часу.
Паводле www.apelzin.ru
Фота: www.billboard.com