Ката Барсіка таксама не пусцілі ў ЦВК (фотафакт)

Журналіст Васіль Сямашка сёння прыйшоў у Цэнтрвыбаркам рэгістраваць ініцыятыўную групу па вылучэнні свайго хатняга ката Барсіка кандыдатам у прэзідэнты. Ён прыйшоў туды з патэнцыйным пухнатым кандыдатам, але Барсіку такая ідэя яўна не падабалася: той вырываўся і не хацеў ісці, паведамляе “Наша Ніва”.

У ЦВК ката не прапусцілі, але ахоўнікі кажуць, што жывёліна выглядае вельмі годна, лепей, чым некаторыя іншыя кандыдаты.

Сёння ў ЦВК спрабаваў патрапіць і "дармаед" Юрый Шульган, але яго завярнулі на ўваходзе, а потым яшчэ і затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі