Кірыенка супакоіў Лукашэнку: Беларуская АЭС вытрымае Фукусіму (відэа)
У Мінску сустрэліся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і гендырэктар расійскай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Сяргей Кірыенка.
Госць з Расіі параўнаў узровень бяспекі будучай беларускай АЭС і атамнай электрастанцыі ў японскай Фукусіме, дзе адбылася буйная аварыя ў сакавіку 2011 года.
Кірыенка: "Беларуская АЭС — станцыя самага сучаснага пакалення 3+, адпаведная постфукусімскім патрабаванням бяспекі. Калі б такі энергаблок быў пабудаваны ў Фукусіме, то такой тэхнагеннай катастрофы, якая адбылася, не здарылася б. Ён спыніў бы працу, але аварыі не было б".
Таксама Сяргей Кірыенка адзначыў, што "Расатам" гатовы запрасіць беларускіх будаўнікоў да ўдзелу ў праектах па ўзвядзенню АЭС па расійскіх тэхналогіях за мяжой. На будаўніцтве беларускай АЭС яны паказалі сваю кваліфікацыю і дысцыплінаванасць.
Лукашэнка пра АЭС: Мы павінны моцна трымаць грошы ў руках