The Sun: Лэдзі Гага сыграе для Абрамовіча за 2,4 мільёна долараў
Паводле англійскага выдання, менавіта такую суму алігарх збіраецца выкласці за ўдзел зоркі ў яго навагодняй вечарынцы.
Раман Абрамовіч заплаціць Лэдзі Газе 2,4 мільёна долараў за выступ на яго навагодняй вечарынцы. Пра гэта паведамляе The Sun.
Вечарынка адбудзецца на адной з яхт мільярдэра. Ходзяць чуткі, што на яе ўжо запрашаныя каля 300 чалавек, сярод якіх Беёнсэ і яе муж Джэй-Зі, Шон "Дзідзі" Комс і іншыя зоркі шоў-бізу.
Кажуць, сяброўка Абрамовіча Дар'я Жукава фанатка Лэдзі Гагі. Так што зорка эпатажу можа лёгка скласці кампанію Kings of Leon і Прынсу, якія ўжо мелі гонар забаўляць гасцей алігарха. Праўда, афіцыйнага пацверджання ўдзелу Гагі ў вечарынцы пакуль няма.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.novoeradio.by