Лукашэнка чакае армянаў на будаўніцтве беларускай АЭС
Па словах беларускага лідара, нашай краіне цікавы досвед Арменіі ў галіне атамнай энэргетыкі.
Пра гэта ён заявіў 13 траўня ў Ерэване па выніках перамоваў з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам, інфармуе БЕЛТА.
Лукашэнка разлічвае, што хаця б дзясятак добрых спецыялістаў Арменія накіруе ў Беларусь, каб яны дапамаглі на першых этапах у эксплуатацыі будучай АЭС.
Нагадаем, што будаўніцтвам АЭС пад Астраўцом займаюцца расійскія спецыялісты.
Фота — БЕЛТА