Лукашэнка пра АЭС: Мы павінны моцна трымаць грошы ў руках (відэа)
Кіраўнік дзяржавы і гендырэктар расійскай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Сяргей Кірыенка абмеркавалі будаўніцтва Беларускай АЭС.
Падчас размовы было закранута пытанне пастаўшчыкоў абсталявання для АЭС.
Лукашэнка: "Мы як руплівыя гаспадары павінны моцна трымаць грошы ў руках і выбіраць найбольш аптымальнае, таннае і не ў шкоду якасці і бяспекі гэтага аб'екта. Мы павінны выбіраць пастаўшчыкоў абсталявання. Тых, якія прапануюць аптымальны варыянт. Гэта, напэўна, галоўнае, што я павінен кантраляваць як прэзідэнт".
Сяргей Кірыенка, у сваю чаргу, заявіў, што АЭС павінна стаць "самай бяспечнай", а таксама "таннай настолькі, наколькі гэта магчыма, без шкоды для надзейнасці і якасці".
Нагадаем, што пад будаўніцтва АЭС Расія выдзеліла Беларусі крэдыт у 10 мільярдаў долараў.
Фота — ria.ru