Лукашэнка пра Мубарака: Ляжыць у бальніцы, як качарыжка (відэа)

Аляксандр Лукашэнка нямала гаварыў на тэму міжнароднай палітыкі. "Мы пазыцыянуем сябе ў рэчышчы расійскай палітыкі", — адзначыў ён. Лукашэнка "катэгарычна супраць" таго, каб нейкая "супердзяржава" нават пад "дэмакратычнымі лозунгамі" ўмешвалася ва ўнутраныя справы любой дзяржавы, "звяргала, забівала, вешала прэзідэнтаў".



"Усё гэта ўжо свет бачыў ад Садама Хусэйна, да лівійскага прэзідэнта Кадафі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі тэлеканал 24.kz. — Аднаго павесілі, другога на кол пасадзілі, расцярзалі і г. д. У Егіпце зверглі, вось ляжыць як качарыжка, пакутуе ў бальніцы чалавек [былы прэзідэнт гэтай краіны Мубарак]. Што ён кепскага зрабіў для Егіпта?".
 

Нагадаем, афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Казахстан мусіць адбыцца 3-4 кастрычніка. У яго рамках запланаваныя двухбаковыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.
 

Лукашэнка параўнаў ЗША з нацысцкай Нямеччынай, а Абаму нагадаў пра рабства
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі