Лукашэнка вызваліў ад выплаты ПДВ прывознае абсталяванне для АЭС
Адпаведная норма змяшчаецца ва ўказе N487, які падпісаў кіраўнік Беларусі.
Ад выплаты падатку на даданую вартасць прывознае абсталяванне для АЭС вызваляецца да 31 снежня 2022 года.
Як адзначае interfax.by, ільгота можа быць распаўсюджаная на ўвоз ядзернага рэактара, труб, металаканструкцый, рэзервуараў, дроту, ёмістасцяў і катлоў, генератараў і турбін, рухавікоў, халадзільнага абсталявання, станкоў, рухавікоў, акумулятараў і іншага.
Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання і мае зваротную сілу — ён распаўсюджвае сваё дзеянне на тавары ўвезеныя з 1 студзеня 2013 года.
Фота — onliner.by