Лукашэнка зноў расказаў, што не хоча быць прэзідэнтам (відэа)

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што быў бы толькі рады, каб у Беларусі знайшоўся годны чалавек, які ў будучыні змяніў бы яго на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Як інфармуе БЕЛТА, заява прагучала 9 траўня ў адказ на пытанні журналістаў.



"Калі вы за мяне не прагаласуеце (можа, гэта нават папярэдняя размова), я не пакрыўджуся. Я ўжо напрацаваўся так на гэтай пасадзе, што, напэўна, ужо нармальны чалавек сказаў бы, што трэба неяк для сябе пажыць, для дзяцей, неяк расслабіцца, прачнуцца раніцай са свабоднай галавой і не думаць пра тыя праблемы, якія перад табой стаяць. Усё гэта не так проста. гэта не проста праца , гэта самаахвярнасць", — паведаміў кіраўнік дзяржавы.



Лукашэнка паведаміў, што будзе толькі рады, калі яму знойдзецца вартая замена. Ён выказаў пажаданне, каб яго наступнік не разбураў і не аплёўваў створанае за часы яго кіравання.



Нагадаем, што выбары прэзідэнта павінны адбыцца ў Беларусі ў другой палове 2015 года.



Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі