Беларусы не хочуць класці рублі пад працэнты

З пачатку года ў краіне адзначаўся пастаянны рост рублёвых укладаў насельніцтва. Аднак на фоне зніжэння стаўкі рэфінансавання беларусы цяпер неахвотна кладуць грошы на дэпазіт, бо прыбыткі па рублёвых укладах змяншаюцца.
Цягам сакавіка-чэрвеня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання з 30% да 23,5%, нагадвае БелаПАН.

У ліпені стаўка не змянілася. Як мяркуюць спецыялісты Нацбанку, сезоннае падвышэнне попыту насельніцтва на замежную валюту робіць мэтазгоднай жорсткую грашова-крэдытную палітыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі