Мытнікі канфіскавалі ў двух мінчукоў больш за 260 тысяч еўра (фота)

У мытным пункце "Брэст-Цэнтральны" беларускія мытнікі канфіскавалі больш за 260 тысяч еўра, якія ўвозіліся ў Беларусь не паводле правілаў.

Як паведамляе сайт Мытнага камітэта, валюта была выяўленая ў 44-гадовага і 34-гадовага мінчукоў, якія ехалі ў адным купэ. Мужчыны заявілі мытнікам, што не маюць нічога для дэкларавання на мяжы. Між тым, усю суму, большую за 10 тысяч долараў, пры перасячэнні беларускай мяжы неабходна дэклараваць.

Калі мытнікі агледзелі рэчы мінчукоў, у старэйшага з іх у сумцы знайшлі больш за 150 тысяч еўра, а ў малодшага — 119 тысяч еўра.

Мытнікі канфіскавалі грошы да суда. На ўладальнікаў валюты склалі адміністратыўныя пратаколы.

Фота: gtk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі