Мытнікі перахапілі манеты IV стагоддзя да нашай эры, іх прыслалі з Ізраіля
Пасылка прыйшла на адрас жыхара Мінска.
Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні перахапілі паштовае адпраўленне з Ізраіля. На адрас жыхара Мінска былі дасланыя тры манеты, якія не суправаджаліся мытнай дэкларацыяй адпаведнай формы.
Эксперты прыйшлі да высновы, што манеты былі вырабленыя са сплаву срэбра (90%) і медзі. Яны маюць гістарычную і музейную каштоўнасць. Гэта манеты Фракійскага Херсанеса, названыя гемідрахмамі. Іх вырабілі ў IV стагоддзі да нашай эры. Лёс тавару вырашыць суд, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Фота: ria.ru, gtk.gov.by