Мытня канфіскавала два цягачы Volvo на 750 мільёнаў рублёў

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Махро" брэсцкія мытнікі канфіскавалі два цягачы маркі "Volvo" 2001 і 2004 гадоў выпуску. Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, агульны кошт машын ацэнены ў суму звыш 750 млн рублёў.

Аўтамабілі ехалі з Беларусі, кіроўцы ў іх былі з Македоніі ды Украіны. Падчас агляду цягачоў мытнікі выявілі на раме аўтамабіляў спецыяльна вырабленыя паліўныя бакі, якіх не прадугледжвалі на заводзе-вытворцы аўтамабіляў. У гэтых баках кіроўцы спрабавалі незаконна вывезці за мяжу Беларусі больш за 800 літраў дызельнага паліва агульным коштам каля 10 млн рублёў.

Да рашэння суда паліва і аўтамабілі затрыманыя. На кіроўцаў пачалі адміністрацыйныя працэсы.

Фота — gtk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі