На польска-беларускай мяжы затрымалі кантрабанду цыгарэт на 300 тысяч еўра

На польска-беларускай мяжы затрымалі кантрабанду цыгарэт на 300 тысяч еўра

Польскія мытнікі і памежнікі на чыгуначным памежным пераходзе ў Тэрэспалі раскрылі кантрабанду цыгарэт на суму болей як 300 тысяч еўра. Нелегальны тавар знайшлі падчас дагляду таварнага цягніка, які ішоў з Беларусі ў Польшчу. На дне вагона з драўлянымі трэскамі мытнікі знайшлі дзіўную канструкцыю, якая нагадвае скрыню. Як выявілася, там была схаваная кантрабанда, інфармуе Polskie radio.

Пад трэскамі, якія былі запісаныя ў афіцыйнай дэкларацыі, у Польшчу павінны былі правезці 106,5 тысячы пачак цыгарэт бел польскіх акцызных знакаў.

Мытная палата горада Бяла Падляска расследуе інцыдэнт і высвятляе адказную за кантрабанду асобу.

Фота з архіву

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі