Немец вывозіў праз Беларусь 28 біўняў маманта (фота)
Ён заявіў, што вёз гэтыя прадметы для ўласнай калекцыі.
На мытным пункце "Брузгі-2" гродзенскія мытнікі 10 чэрвеня выявілі нечаканую знаходку ў "Фольксвагене", які ехаў на тэрыторыю Еўрасаюза. Як паведамляе прэс-служба мытні, грамадзянін Нямеччыны вёз у сваім аўто 28 біўняў маманта і іх часткі агульнай вагой 400 кг.
Па словах кіроўцы, гэтыя прадметы ён вёз у сваю калекцыю і не збіраўся прадаваць. Аднак мытнікі мяркуюць, што сутыкнуліся са спробай незаконнага вывазу культурных каштоўнасцяў. Цяпер мытнікі праводзяць праверку.
Фота — gtk.gov.by, БЕЛТА