Новы прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду — дырэктар турфірмы з Наваполацка

16 ліпеня дакументы сваёй ініцыятыўнай групы падаў у Цэнтравыбаркам 36-гадовы жыхар Наваполацка Андрэй Канавец. Як паведамляе tut.by, мужчына з'яўляецца дырэктарам турыстычнай кампаніі Love Tour і транспартнай кампаніі Love Logistics.

У ініцыятыўную групу Канаўца ўвайшлі 100 чалавек. Па словах прэтэндэнта, ён не прадстаўляе ніякую палітычную сілу. Канавец мае суполку ў сацсетцы "Вконтакте". Бліжэйшым часам адміністратары групы абяцаюць дадаць праграму Канаўца "аб вывадзе краіны з крызісу".

На пытанне, ці верыць ён, што збярэ 100 тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам, Канавец адказаў: "Як атрымаецца. Гэта жыццё. Нічога нельга гарантаваць на 100%".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі