Паляк ехаў у Беларусь "на сале"

Паляк ехаў у Беларусь "на сале"

Дзяржаўны мытны камітэт паведамляе аб росце кантрабанднай плыні з Польшчы.

Так, на мінулых выходных з дапамогай перасоўнай скануючай сістэмы "Rapiscan" яны выявілі кантрабанду ў двух аўтамабілях. У "БМВ" грамадзяніна Польшчы яны выявілі 112 кг свінога сала. Мужчына збіраўся прадаваць прадукт на беларускіх рынках. Кантрабанду мытнікі знайшлі практычна ва ўсім аўтамабілі: у паліўным баку, дадатковым газавым балоне, бамперах і тэхналагічнай нішы багажнага аддзялення аўтамабіля.

Дарэчы, другім кантрабандыстам быў наш суайчыннік — жыхар Брэстчыны. За дэкаратыўнай абшыўкай свайго "Фальксвагена" ён вёз больш за 30 прадметаў дарагой жаночай вопраткі.

Фота: politeka.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі