Пол Макартні паказаў вокладку свайго новага альбома
Канчатковая версія афармлення “New” перагукаецца з наборам чорна-белых слупкоў і палосак, якія сустракаліся пры афармленні тытульнага сінгла.
Аднак гэтым разам слупкі і палоскі выкананыя ў люмінесцэнтных ружова-аранжавых тонах.
Выхад “New” запланаваны на 14 кастрычніка. У яго ўвойдуць 12 трэкаў. Праца над імі вялася ў некалькіх студыях Вялікабрытаніі і ЗША пад зоркім вокам ажно чатырох прадзюсараў: Марка Ронсана, Пола Эпварта, Ітана Джонса і Іля Марціна.
“New” стане першым арыгінальным альбомам сэра Пола за апошнія 6 гадоў.Нагадаем, летась музыка выдаў складанку кавер-версій рэтра-шлягераў “Kisses on the Bottom”.
Паводле music.com.ua
Фота: afisha.bigmir.ne