Прадстаўнік апазіцыі прапаноўвае экскурсію ў Чарнобыль з абедам на ЧАЭС
Каштуе такая “забава” мільён рублёў.
На вуліцах Гомеля з’явілася аб’ява: “Прыпяць, Чарнобыль. Экскурсія ў экстрэмальнае месца”. З’ездзіць у такую вандроўку прапануе ўсім паўналетнім ахвочым гомельскі індывідуальны прадпрамальнік Пётр Філон.
Дарэчы, Філон з’яўляецца сябрам Беларускай партыі "Зялёныя", руху "За Свабоду!" і старшынёй камісіі па праблемах забруджаных тэрыторый партыі "Зялёныя". Таксама ён былы кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
Фота з сацыяльных сетак