Праваабаронца: Міліцыянты баяліся згадваць Крым і расійскую амбасаду

Нагадаем, што 3 сакавіка юнака асудзілі на 10 сутак. Напярэдадні ён удзельнічаў у антываеннай акцыі каля расійскай амбасады. Хлопца звінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыянтам.



Наста Лойка кажа, што міліцыянты стараліся не згадваць, што акцыя каля расійскай амбасады была антываенная.



Лойка: "Супрацоўнікі міліцыі сталі вельмі дзіўныя складаць пратаколы. Яны наўмысна абыходзілі тэму і баяліся нават агучыць назву масавага мерапрыемства. Тое, што пратаколы складзеныя не за акцыю, а нібыта за непадпарадкаванне, паказвае, наколькі яны баяцца тэмы, звязанай з Крымам, пікетаваннем, расійскай амбасадай. Яны максімальна гэта абыходзілі, што выклікала вялікае здзіўленне".



Акрамя таго, праваабаронца адзначае, што на сённяшніх судах былі парушэнні пастановы Пленума Вярхоўнага суда. У прыватнасці, суддзя Якунчыхін забаранялі журналістам рабіць аўдыязапіс працэсу.



Фота затрыманых — з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі