Праз 15 дзён Брытні Спірс прэзентуе "нешта" новае
Пра гэта сведчыць лічыльнік на сайце, новыя выкладчыкі па харэаграфіі і вакале.
Падобна, што Брытні Спірс, рыхтуе маштабны камбэк. Спявачка наняла выкладчыка па вакале і харэографа. На яе старонцы працуе загадкавы лічыльнік ALL EYES ON ME, які паказвае, што да прэзентацыі "нечага" засталося 15 дзён.
Як вядома, у запісе новай пласцінкі Брытні Спірс возьмуць удзел брытанскі прадзюсар і выканаўца Naughty Boy і рэпер Тайні Тэмпа. Прадзюсарам лонгплэя, які мае выйсці яшчэ ў гэтым годзе, выступіць Will.I.Am.
Паводле zvyki.ru
Фота: www.rumenews.com