Прэзентацыя альбома

Другі альбом мінскіх блюз-рокераў запісаны за чатыры гадзіны “на адным подыху”.
"Не бяжы ад адзіноты, цішыня спыняе час".
Свой новы альбом музыкі называюць больш асэнсаваным і дарослым.
“На дыску 8 трэкаў і больш не патрэбна, імі сказана ўсё, што хацелася сказаць”, — апісвае дыск лідар калектыву Андрэй Дзяркоў.
Партыі вакаліста Кліма Малажавага, які знаходзіцца пад следствам, давялося рэстаўраваць з розных дэма-запісаў.
Аматары гурта сабралі на выданне дыска 250% ад патрэбнай сумы, цяпер музыкі здымаюць кліп і робяць канцэртныя дэкарацыі.
"Гэта эксперымент: гучання, да якога мы прыйшлі ў гэтай песні, у нас яшчэ не было".
"Сінгл скіраваны на эстэтаў, якім у музыцы падабаецца музыка і яе нестандартныя праяўленні".
"Гэта пачатак сучаснага, тое, што паказвае глыбіню нашых думак і адчуванняў, якія глядзяць у будучыню".