Priorbank абмежаваў магчымасць набываць валюту за рублі
У кантакт-цэнтры банка кажуць, што гэта звязана з “тэхналагічнымі работамі”.
У першай палове дня 24 жніўня з’явілася інфармацыя, што “Прыорбанк” зняў магчымасці мяняць рублі на замежную валюту з дапамогай інтэрнэт-банкінгу. У кантакт-цэнтры інфармацыю пацвердзілі і дапоўнілі:
“Сёння банкам праводзяцца тэхналагічныя работы. Праводзіцца мадэрнізацыя працэсінгу банка. На жаль, пераводзіць рублі ў долары, правесці шэраг такіх аперацый будзе немагчыма. Гэта перавод грашовых сродкаў з карткі на картку ў інтэрнэт-банкінгу, а таксама ў аддзяленнях альбо банкаматах. Кліенты не змогуць сёння атрымаць наяўную замежную валюту з картак у беларускіх рублях. Таксама папоўніць беларускімі рублямі карткі ў замежнай валюце і папоўніць беларускімі рублямі дэпазіты ў замежнай валюце”, — адзначаюць у банку.
Пры гэтым у кантакт-цэнтры не змаглі паведаміць, ці адменяць абмежаванні заўтра: “Пакуль у нас ёсць інфармацыя толькі наконт сённяшняга дня”.
Па выніках таргоў на валютна фондавай біржы 24 жніўня долар вырас адразу на 871 рубель, еўра — на 1098.