Расія не разумее, чаму Захад прыпыняе падрыхтоўку да G8
Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Аляксандр Лукашэвіч.
Па яго словах, якія перадае ria.ru, рашэнне краін Захаду прыпыніць працу ў рамках праграмы расійскага старшынства ў "Вялікай васьмёрцы" нічым не матываванае.
Расійскі дыпламат назваў рашэнне заходніх краін не толькі палітычна стратным, але і супярэчным прынцыпам канструктыўнага ўзаемадзеяння.
Паводле яго слоў, у міністэрстве спадзяюцца, што замест палітызаваных падыходаў на Захадзе на першы план выйдзе гатоўнасць да сумеснай працы ў G8.
Нагадаем, што раней прэс-служба Белага дома распаўсюдзіла заяву пра спыненне краінамі G7 (Канада, Францыя, Германія, Італія, Японія, Вялікабрытанія і ЗША) падрыхтоўкі да саміту "васьмёркі" ў Сочы.
Фота — AFP