Арцыбіскуп Кандрусевіч патлумачыў, чаму Папу называем Францішкам

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч правёў у чацвер прэс-канферэнцыю ў Мінску.

Нагадаем, учора канклаў кардыналаў у Ватыкане абраў пантыфікам архіепіскапа Буэнас-Айрэса 76-гадовага Хорхе Марыё Берголья.

Мітрапаліт Кандрусевіч адзначыў сціпласць новага Папы Рымскага Францішка:

"Мы сустракаліся ў Рыме. Гэта чалавек, які не імкнецца да зямной славы. І гэта мы пабачылі ўчора. Калі ён прыйшоў ў простай сутане, з простым крыжом. Мы да гэтага не прывыклі. Потым ён схіліў галаву і папрасіў, каб людзі за яго памаліліся".

Таксама Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў добры гумар новага Папы і параўнаў яго з Янам Паўлам ІІ.

Што да імя новага Папы Рымскага, якога па-беларуску сталі называць Францішкам, а не Францыскам, арцыбіскуп Кандрусевіч патлумачыў: "так вырашылі нашы эксперты ад мовы".

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі