Беларусь не адказвае Літве на запыты наконт АЭС

Па яго словах, якія перадае партал DELFI, Беларусь дагэтуль не дала адказ на пытанне пра тое, ці адпавядае міжнародным стандартам ўздзеянне Астравецкай АЭС  на навакольнае асяроддзе. І ўвогуле, кажа літоўскі чыноўнік, афіцыйны Мінск не не інфармуе аб працах на гэтым праекце.

Па словах Мазуроніса, гэтая праблема была галоўнай тэмай яго сустрэчы з амбасадарам Беларусі ў Вільні Уладзімірам Дражыным у чацвер, 28 лютага.

Як адзначае літоўскі бок, ацэнка магчымага ўздзеяння АЭС у Беларусі на навакольнае асяроддзе, абавязковая па міжнароднай Канвенцыі Эспоо, не завершаная. Беларусь дагэтуль не падала запытаную яшчэ ў 2009 годзе інфармацыю пра крытэры надзейнасці будаўнічай пляцоўкі АЭС, сейсмічныя даследаванні, астуджэнне АЭС, магчымы ўплыў на тэрыторыю Літвы, утылізацыю адпрацаванага ядзернага паліва.

У Літве запэўніваюць, што Камітэт па рэалізацыі Канвенцыі Эспоо ў Жэневе цяпер разглядае пытанне пра тое, ці адпавядаюць дзеянні Беларусі пры будаўніцтве Астравецкай АЭС міжнародным нормам.

Фота — dengi.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі