ДАІ праводзіць эвакуацыю няправільна прыпаркаваных аўто ў Мінску
Найперш на паўднёвым-захадзе сталіцы.
Менавіта там было заўважана найбольш парушэнняў, калі машыны ставілі на дзіцячых пляцоўках і прыпынках.
9 красавіка ДАІ праводзіць эвакуацыю неправільна прыпаркаваных аўтамабіляў на вуліцах Касманаўтаў, Рафіева, Есеніна, Голубева, Алібегава і праспект газеты Звязда.
Кажа Еўрарадыё кіраўніца прэс-службы сталічнай ДАІ Таццяна Харлінская:
130409_dai.mp3
"За апошнія некалькі гадоў было дэмантавана каля 5 тысяч знакаў, якія забараняюць стаянку. Такім чынам з'явіліся месцы для паркоўкі, дзе гэта было магчыма. Але як паказвае практыка, многія кіроўцы лянуюцца шукаць месца для паркоўкі. Яны ставяць свой аўтамабіль на зялёнай зоне, тратуары і дзіцячай пляцоўцы. На такія выпадкі сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе рэагаваць".
Штраф за няправільную паркоўку — 100 тысяч рублёў, за паўторнае парушэнне — 200 тысяч. Тарыф на эвакуацыю — ад 300 да 380 тысяч, таксама давядзецца заплаціць за паслугі штрафстаянкі.
Нагадаем, нядаўна Мінская ДАІ праводзіла масавую эвакуацыю няправільна прыпаркаваных аўто ў цэнтры Мінску.
Фота — sb.by