Фэст "Вольнае паветра" закрые летні сезон у Шаблях

25 жніўня ў Шаблях адбудзецца пяты па ліку фестываль этнічнай музыкі “Вольнае Паветра”. Сярод удзельнікаў імпрэзы беларускія гурты “Гаротніца”, Kriwi, Троіца, сумесны праект нашых Port Mone і ўкраінцаў ДахаБраха, вядомы, як “Хмелева project”, а таксама гурт з Усходняга Берліну Di Grine Kuzine, які грае вар’яцкі кактэйль з клезмера, балгарскіх народных песень, поп, ска і лаціны. Апроч таго, у межах фэсту пройдзе традыцыйны ўжо чэмпіянат па кіданні каравяка, гасцей таксама чакаюць іншыя забавы. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што колькасць квіткоў на фэст абмежаваная. Кошты першых двухсот – усяго 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі