Французскія кампаніі эвакуявалі персанал з Чарнобыльскай АЭС

Нагадаем, у аўторак там адбылося разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе Чарнобыльскай АЭС заявілі, што зменаў радыяцыйнай сітуацыі не адбылося, ніхто не пацярпеў.

Як інфармуе РІА "Новости", французскімі кампаніямі былі эвакуяваныя каля 80 супрацоўнікаў, якія працавалі над будаўніцтвам знешняга контура новага саркафагу над аварыйным блокам станцыі.

Тым часам персанал на АЭС працуе ў штатным рэжыме, ніякіх надзвычайных мераў не прымаецца.

На Чарнобыльскай АЭС разбурылася частка сцен і даху (фота, відэа)

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі