Гразнова: у Старавойтава быў магутны беларускі дух

Пра яго ў гутарцы з Еўрарадыё распавядае праваабаронца Людміла Гразнова. Яны былі ў адной партыі — АГП. Паводле слоў Гразновай, апошні год Васіль Старавойтаў не падымаўся, бо не мог хадзіць з-за траўмы. Але пры гэтым ён годна трымаўся і добра выглядаў.
130219_graznovaprastaravojtava.mp3
Людміла Гразнова: "Ён — узор для пераймання сёння. Ён — чалавек, які пайшоў супраць той плыні, якая ўзнікла ў 1994 годзе і застаўся верны маральным прынцыпам. Ён вельмі пацярпеў ад гэтага, бо апынуўся ў турме ў такім сталым узросце, і гэта адбілася на яго здароўі".

Гразнова кажа, што Беларусь страціла "чалавека старой традыцыі, нязломнага маральнага беларускага духа, які заўсёды трымаўся сваіх прынцыпаў".

Нагадаем, Васіль Старавойтаў быў арыштаваны ў 1997 годзе, некалькі гадоў правёў за кратамі. Яго вінавацілі ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, эканамічных злачынствах, хабары. Характэрна, што адбылося гэта пасля крытыкі Старавойтавым існуючага рэжыму.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі