Інвалід, якога збілі ў метро, прызнаны неадэкватным
Тэрмін расследавання крымінальнай справы па артыкуле "хуліганства" за збіццё інваліда ў мінскім метро, працягнуты да 11 красавіка.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў:
Герасімаў: "Па-ранейшаму па гэтай справе праходзіць адзін абвінавачаны — мінчук 1995 года нараджэння. Паколькі ён непаўналетні, то знаходзіцца пад наглядам бацькоў".
Між тым пацярпелы не ідзе на кантакт і па-ранейшаму не размаўляе. Ён быў накіраваны на экспертызу, і медыкі пакуль папярэдне прызналі яго неадэкватным.
Следчыя адзначаюць, што неабходнасці ў дадатковых сведках няма, матэрыялаў у справе дастаткова, засталося завершыць справу і зрабіць высновы.
Фота — ctv.by