Іван Ахлабысцін даехаў да Мінска (фота)

На фота (злева) Іван Ахлабысцін ля вогнішча


Актор Іван Ахлабысцін піша ў сваім твітары ўначы, што яшчэ стаіць у заторы. Каб сагрэцца людзі паляць вогнішчы. Раніцай артыст напісаў, што яны нарэшце дабраліся да Мінска.


"Стаім 10 гадзін насмерць каля Мар'інай Горкі. Затор кіламетраў дзесяць мінімум. Усе машыны агледзець, баюся, не атрымаецца. У большасці машын выключаныя рухавікі. Было б разумна з прафілактычных меркаванняў даслаць машыну "хуткай дапамогі". Магчымыя выпадкі абмаражэння ў лепшым выпадку".


Нагадаем, што ў Мінску 15 сакавіка мусіў адбыцца канцэрт Ахлабысціна. Але самалёт, у якім ляцеў актор з Масквы, не змог прызямліцца ў Мінску і сеў у Гомелі. А па дарозе з Гомеля за 50 кіламетраў ад Мінска машына артыста засела ў заторы разам з іншымі аўтамабілямі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі