На наступным тыдні вернуцца маразы — да -15

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Рабаў: "Каляндарная вясна прыйшла, але хуткай вясны сёлета чакаць не даводзіцца. Ужо ў пятніцу, 1 сакавіка, надвор'е пачне псавацца — на большай тэрыторыі ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Узмацненне ветру да 15-18 метраў за секунду".

У нядзелю, 3 сакавіка, надвор'е яшчэ пагоршыцца з-за цыклону, які будзе праходзіць на поўначы краіны. На большай тэрыторыі краіны чакаецца снег і мокры снег, завіруха, на дарогах галалёдзіца. У многіх раёнах будзе вецер парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература -1...-6, на ўсходзе -12, удзень -3...+3.

Па словах сіноптыка, на пачатку наступнага тыдня таксама захаваецца зімовы характар надвор'я. У панядзелак -5...-10 на працягу сутак, падчас доўгіх праясненняў да -15. Толькі на паўднёвым захадзе ўдзень будзе 0...-4.

Фота —  naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі