Пётр Рудкоўскі: Наступны Папа можа быць не з Еўропы

Сапраўды, на працягу шасці стагоддзяў не было выпадкаў, каб рымскія Папы сыходзілі ў адстаўку.

Рудкоўскі: "На працягу доўгага часу не было такіх выпадкаў, што Папы рымскія перад смерцю абдыкавалі і ішлі ў адстаўку. Чамусьці так склалася. Я не магу патлумачыць чаму — аж да самай смерці, хоць ніякі закон (ні зямны, ні нябёсны) не забараняе. Ніякіх юрыдычных проціпаказанняў няма. Такая магчымасць заўсёды існуе. Неяк так склалася, што на працягу шасці стагоддзяў Папы не карысталіся гэтай магчымасцю. Але Папа Бенедыкт вырашыў скарыстаццца, і ў гэтым нічога асаблівага няма".

На думку Рудкоўскага, адстаўка Папы можа быць звязаная з псіхалагічным напружаннем з-за скандалаў, якія адбываліся вакол Касцёла, фінансавымі праблемамі з банкам Ватыкана і моцнай крытыкай на яго адрас пасля вяртання магчымасці служэння дасаборнай імшы. Хто ж будзе наступным Папам, пакуль казаць складана.

Рудкоўскі: "Ён інтэлектуал, і ў якасці навкоўца яму ёсць, што сказаць і зрабіць. Мабыць, гэта падшутрхнула яго адмовіцца ад пасады Папы Рымскага. Адстаўка нечаканая, і цяжка рабіць прагнозы. Але, па маім адчуванні, павялічваецца верагоднасць, што наступны Папа можа быць не з Еўропы".

Гэта могуць быць кандыдаты як з краінаў Лацінскай Амерыкі, так і з Азіяцкага ці Афрыканскага кантынентаў, адзначае Пётр Рудкоўскі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі