Рабаў: 4-га красавіка не будзе 18 градусаў цяпла!

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў:
130328_rabaunadvorje.mp3
"Людзей увялі ў зман. Інтэрнэт даваў +18, +20 у Мінску. Я думаю, што там адбыўся нейкі збой на гэтых сайтах. Больш цёплае надвор'е прыйдзе бліжэй да канца першай дэкады красавіка. Збольшага па Беларусі ўдзень будзе плюсавая тэмпература".

У выхадныя дні чакаецца аслабленне маразоў. Але надвор'е будзе не ўстойлівым. У суботу прыйдуць цёплыя паветраныя масы з поўдня Еўропы. На большай тэрыторыі краіны снег, удзень мокры снег і дождж, месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Моцны вецер з парывамі да 15-18 метраў за секунду. Уначы ў суботу чакаецца 1-7 градусаў марозу, удзень — ад 1 марозу да 5 цяпла ўдзень.

У нядзелю кароткачасовы снег, мокры снег, снег з дажджом па поўдні краіны. Уначы — ад 0 да 6 градусаў цяпла, удзень — ад 1 градуса ніжэй за нуль да 5 цяпла.

У панядзелак чакаецца актыўны атмасферны фронт ад цыклона з цэнтрам над Міжземным морам. Снег, мокры снег, месцамі моцны, слабая завіруха, наліпанне мокрага снегу. Па паўднёвым-усходзе яшчэ і дождж. Уначы — 1-6 градусаў ніжэй за нуль, у дзённыя гадзіны — ад 2 марозу да 4 вышэй за нуль (на Гомельшчыне — да 5-10 цяпла). Падобнае надвор'е чакаецца і ў аўторак: ад 0 да 6 градусаў марозу ўначы і да 4 градусаў цяпла ўдзень.

А вось 4 красавіка +18 градусаў не будзе. Максімум, што абяцаюць сіноптыкі — гэта +6 удзень. Уначы тэмпература яшчэ захаваецца мінусавая.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі