Радыяцыйны фон у Беларусі пасля інцыдэнту на ЧАЭС не змяніўся
Пра гэта паведаміў беларускі Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных вымяральных пунктаў аўтаматызаваных сістэм кантролю, размешчаных на тэрыторыі нашай краіны ў зонах уплыву Ігналінскай, Чарнобыльскай, Ровенскай і Смаленскай АЭС, радыяцыйная сітуацыя не змянілася, цытуе паведамленне беларускіх спецыялістаў РІА "Новости".
Нагадаем, у аўторак там адбылося разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе Чарнобыльскай АЭС заявілі, што зменаў радыяцыйнай сітуацыі не адбылося, ніхто не пацярпеў.
Створана камісія для расследавання здарэння.
Французскія кампаніі эвакуявалі персанал з Чарнобыльскай АЭС
На Чарнобыльскай АЭС разбурылася частка сцен і даху (фота, відэа)
Фота — ria.ru