Рэферэндум у Балгарыі па АЭС могуць прызнаць неадбытым

Па звестках экзіт-полаў, большасць удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі за будаўніцтва атамнай электрастанцыі, адзначае ВВС.

На правядзенні рэферэндуму настойвала апазіцыйная Сацыялістычная партыя. Яна патрабуе ад парвацэнтрысцкага ўраду перагледзець рашэнне аб прыпыненні будаўніцтва новай АЭС "Белене" на паўднёвым беразе Дуная. У сваю чаргу, урад заяўляе апазіцыі, што грошай на будаўніцтва АЭС у бюджэце няма. Але пры гэтым улады хочуць працягнуць тэрмін эксплуатацыі адзінай АЭС краіны.

АЭС "Белен" павінна была стаць другой атамнай станцыяй у Балгарыі. Цяпер там працуе адна з найбуйнейшых ва ўсходняй Еўропе АЭС "Казладуй", пабудаваная пры актыўным удзеле СССР у 1974 годзе. У 2006 году Балгарыя была вымушаная зачыніць чатыры састарэлыя рэактары ў Казладуі.

Тэндар на будаўніцтва АЭС "Белене" быў абвешчаны ў 2005 годзе, яго выйграла расійская кампанія "Атамбудэкспарт". Калі Балгарыя адмовіцца будаваць АЭС, расіяне могуць выставіць пазоў на 1 мільярд еўра.

Фота — bnr.bg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі