Сіноптыкі: Хуткая вясна можа прывесці да катастрофы

На Віцебшчыне вышыня снежнага покрыва дасягае 60 сантыметраў. Снег не сухі, у ім вельмі шмат вады.

Калі б снег пачаў хутка таяць, то магла б здарыцца надзвычаная сітуацыя дзяржаўнага маштабу, кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў:
130325_rabau2katastrofa.mp3
"Плюс нельга забываць, што на Украіне выпала шмат снегу, а гэта будзе ўплываць на Прыпяць і нашыя паўднёвыя рэкі. Я разумею, што ўсе сумуюць па вясне. Але калі пачне таяць лёд разам са снегам, то будзе фактычна катастрофа".

Вясна пачне наступаць з бліжэйшых выхадных вельмі павольна, і гэта добра, адзначае Рабаў.

Дарэчы, самы халодны сакавік быў у Беларусі ў 1952 годзе. А такая доўгая зіма, калі сакавік — фактычна зімовы месяц, была ў 1963 годзе.

Сіноптыкі: Самая халодная ноч будзе ў чацвер

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі