Сёлета будзе самы халодны Дзень Волі, самы цёплы быў у 2004

25 сакавіка 2012 года было адносна цёпла. Тэмпература паветра ўдзень каля 7-8 градусаў цяпла. Раніцай і ўвечары каля +4 градусаў. Было пахмурна, ветрана і час ад часу ішоў дождж.

У 2011 годзе было каля +4 градусаў. Раніцай малая хмарнасць, але бліжэй да вечара слупок тэрмометра апусціўся да 0 градусаў і пайшоў невялікі снег.

У 2010 годзе да +9 удзень, +2 +5 раніцай і вечарам, былі кароткачасовыя дажджы.

25 сакавіка 2009 і 2008 года ішоў снег, цягам дня тэмпература не падымалася вышэй за нуль і была ад -3 да -1.

Вельмі цёпла было на 25 сакавіка ў 2007 годзе. Да +12 удзень, раніцай і ўвечары не халадней за +5 градусаў.

Халодна было ў 2006 годзе. Ляжаў снег, раніцай -7 градусаў, 1-3 марозу ўдзень і ўвечары.

А самы цёплы ў XXI стагоддзі быў Дзень Волі ў 2004 годзе, тады было сонечна і цёпла ад +9 раніцай да +13 удзень.

Сёлета апазіцыя вырашыла адзначаць Дзень Волі 24 сакавіка. На гэты дзень перадаюць: 6-8 градусаў ніжэй за нуль, хмарна, але без ападкаў, вецер парывамі да 14 метраў за секунду. Непасрэдна на 25 сакавіка надвор'е асабліва не будзе адрознівацца — мінус 5-7, хмарна і без ападкаў.

Якімі былі Дні волі ў Мінску і Беларусі, пачынаючы з 1919 года (унікальнае відэа і фота)

Цёплы дзень волі 2007 года

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі